Складскія запасы прадукцыі ў Беларусі выраслі да 266,8 млрд рублёў
У кастрычніку ў нашай краіне зноў сталі павялічвацца запасы гатовай прадукцыі, якія з чэрвеня зніжаліся.
Запасы гатовай прадукцыі ў Беларусі на 1 лістапада склалі 33,44 трлн рублёў (77,1% да месячнага аб'ёму вытворчасці). За кастрычнік яны павялічыліся на 266,8 млрд рублёў, інфармуе БелаПАН.
Нагадаем, сёлета запасы гатовай прадукцыі ў нашай краіне дасягнулі піку на пачатак лета: на 1 чэрвеня яны складалі 85,2% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Затым, у чэрвені-верасні, яны скарачаліся і на 1 кастрычніка знізіліся да ўзроўню 76,7% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.
Кастрычніцкі рост запасаў абумоўлены павелічэннем аб'ёму гатовай прадукцыі на складах арганізацый канцэрна "Белдзяржхарчпрам" і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу ўрада за залішні аб'ём складскіх запасаў.
Фота — Fotolia