Слуцкі пояс і выява царквы ў Брэсце — падарункі Лукашэнкі Патрыярху Кірылу

Слуцкі пояс і выява царквы ў Брэсце — падарункі Лукашэнкі Патрыярху Кірылу

На святкаванні 70-годдзя Патрыярха Кірыла Аляксандр Лукашэнка падарыў юбіляру слуцкі пояс і карціну з выявай Свята-Мікольскага гарнізоннага сабора ў Брэсце.

"Мы прывезлі вам знакавыя падарункі", — перадае БЕЛТА заяву Лукашэнкі. Ён растлумачыў кіраўніку Рускай Праваслаўнай царквы, што ў Беларусі ўзнавілі выраб нацыянальнага набытку — слуцкіх паясоў. А ў храме, які намаляваны на карціне, нядаўна пабываў Патрыярх Кірыл. Кіраўнік РПЦ пабываў там ў чэрвені 2015 года, калі адзначалася 74-я гадавіна пачатку савецка-нямецкай вайны. Па словах патрыярха, яго родны дзядзька загінуў у Брэсцкай крэпасці або каля яе муроў.

У сваёй прамове на святкаванні Лукашэнка адзначыў унёсак патрыярха ва ўмацаванне духоўнага адзінства Беларусі і Расіі. Па яго словах, Патрыярх Кірыл карыстаецца ў Беларусі заслужаным аўтарытэтам і народнай любоўю. Кіраўнік Беларусі выказаў юбіляру ўдзячнасць за тую ўвагу, якую ён надае беларускаму народу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі