Служба занятасці Віцебску кампенсуе прадпрыемствам частку заробку моладзі

У віцебскай службе занятасці прыдумалі прыплочваць тым прадпрыемствам, што бяруць на працу нявопытную моладзь. Праграма называецца “Моладзевая практыка”. Вядома, што не ўсякі кіраўнік возьме на працу выпускніка вышэйшай навучальнай установы, які не мае вопыту. Штогод хлопцы і дзяўчаты з дыпломамі поўняць шэрагі беспрацоўных.

Цяпер маладым беспрацоўным прапаноўвацца часовая праца на тэрмін да паўгода. Увесь гэты час служба занятасці кампенсуе прадпрыемству частку заробку, што атрымлівае малады спецыяліст. На сённяшні дзень гэта 220 тыс. рублёў. Далей ўсё залежыць ад самога беспрацоўнага. Калі ён спадабаецца на часовым месцы працы, дык мае шанец застацца там пастаянна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі