СМІ: Алег Дулуб можа стаць галоўным трэнерам БАТЭ
Вядомы трэнер Алег Дулуб можа ўзначаліць футбольны клуб БАТЭ замест Аляксандра Ермаковіча. Такую версію выкладае выданне pressball.by. Паводле гэтага спартовага рэсурса, Ермаковіч не той, хто надалей можа трэніраваць барысаўскі клуб, таму запрасіць на працу Дулуба будзе дарэчы. Дулуб вядомы сваім няпростым характарам, праз які часам мае праблемы з кіраўнікамі клубаў, дзе працуе. У той самы час менавіта ён выводзіў праблемныя каманды на моцныя пазіцыі.
Раней ён трэніраваў “Крумкачоў” і вывеў іх у вышэйшую лігу. Затым было супрацоўніцтва з украінскімі клубамі. Апошняе месца працы — адэскі “Чарнаморац”. З Дулубам клуб правёў 12 матчаў у чэмпіянаце Украіны і атрымаў 3 перамогі і 7 нічыіх, а гэта дазволіла камандзе пакінуць “зону вылету”.
На думку журналістаў выдання, Алег Дулуб здольны правільна выкарыстоўваць патэнцыял кожнага гульца каманды, што будзе дарэчы ў наступным сезоне, калі склад БАТЭ не застанецца па-ранейшаму моцным.