СМІ: галоўны канвеер МАЗа будзе спынены да 6 красавіка
Мінскі аўтамабільны завод з 27 сакавіка цалкам спыняе вытворчасць сваёй асноўнай прадукцыі — грузавікоў.
З пятніцы, 27 сакавіка, Мінскі аўтамабільны завод цалкам спыняе вытворчасць сваёй асноўнай прадукцыі — грузавікоў. Як інфармуе Радыё Свабода, паводле папярэдняй інфармацыі, галоўны канвеер будзе стаяць да 6 красавіка. Працаўнікоў прадпрыемства на гэты перыяд адпраўляюць у адпачынак з захаваннем 2/3 акладу. Шмат рабочых атрымліваюць здзельную аплату, таму яны застануцца без заробку. Адміністрацыя і аддзел маркетынгу будуць працаваць.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адна з прычын спынення канвееру — адсутнасць рухавікоў для грузавікоў. Калі за гэтыя 10 дзён знойдуць сродкі для закупкі рухавікоў, працу адновяць.
Фота: bymedia.net