СМІ: Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў сёлета завяршае кар’еру

СМІ: Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў сёлета завяршае кар’еру

Нападаючы БАТЭ Віталь Радзівонаў сёлета завяршае кар’еру. У чацвер футбаліст у апошні раз гуляе на “Барысаў-Арэне” (апошнія матчы еўракубка і чэмпіянату Беларусі барысаўчане правядуць у гасцях). Ён выйшаў у асноўным складзе ў матчы групавога раўнда Лігі Еўропы з сербскай камандай “Црвена Звезда”, паведаміў тэлеканал “Беларусь 5”. Аднак сам футбаліст пасля матчу назваў "завяршэнне кар'еры" чуткамі.

11 снежня Радзівонаву споўніцца 34 гады. Ён нарадзіўся ў Віцебску, пачынаў гуляць у футбол у мясцовым “Лакаматыве-96”, пасля выступаў за жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”. У ФК БАТЭ — з 2006 года (з невялікім перапынкам, калі ў 2009-м паўгода выступаў за нямецкі “Фрайбург”). Агулам за барысаўчан у розных турнірах Віталь згуляў 412 матчаў, забіў 160 галоў. Тройчы быў лепшым бамбардзірам вышэйшай лігі (у 2008-м, 2013-м і 2016 гадах), двойчы прызнаваўся лепшым футбалістам нацыянальнага першынства (у 2008-м і 2013 гадах). Быў гульцом зборнай Беларусі. Радзівонаў у апошнія гады нярэдка ўдзельнічаў у розных дабрачынных праектах, выказваўся ў падтрымку беларускай мовы.

Сярод шматлікіх галоў Віталя Радзівонава асабліва запомніўся той, які быў забіты 2 кастрычніка 2012-га ў браму мюнхенскай “Баварыі” ў пераможным матчы (3:1) у Лізе чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі