Перамовы па сітуацыі на Данбасе могуць прайсці ў Мінску (відэа)

Як заявіла ўпаўнаважаны ўкраінскага прэзідэнта Ірына Герашчанка, наступная сустрэча групы можа прайсці ў беларускай сталіцы.

"Вам вядома, што прынята рашэнне аб аднаўленні працы так званай трохбаковай кантактнай групы. Не выключана, што чарговае пасяджэнне гэтай групы адбудзецца не на ўсходзе Украіны, а магчыма, гэта будзе Мінск", — цытуе яе словы "Украінская праўда". Пры гэтым Герашчанка не ўдакладніла дату правядзення перамоваў і адмовілася адказаць на пытанне журналістаў пра тое, хто ініцыяваў змену месца іх правядзення.

Нагадаем, 1 ліпеня ў Луганскай і Данецкай абласцях Украіны актывізавалася антытэрарыстычная аперацыя. Украінскія сілавікі спадзяюцца разграміць асноўныя сілы тэрарыстаў, па ім наносіць удары авіяцыя.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі