Тэрарысты нанеслі ўдар з "Градаў", забіта 19 вайскоўцаў (фота)
Каля 100 чалавек былі параненыя.
Як інфармуе УНІАН, гэта адбылося ў Зялёнапіллі на Луганшчыне. Тэрарысты з некалькіх "Градаў" нанеслі ўдары па пазіцыях украінскіх сілавікоў. Кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі прызнае факт атакі і наяўнасць ахвяраў.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, страты наступныя — 19 забітых, 93 вайскоўцы былі параненыя. Пад агонь "Градаў" патрапілі пазіцыі 24-й матарызаванай брыгады з Львоўскай вобласці.
Нагадаем, сёння кіраўнікі тэрарыстаў паабяцалі перайсці ў "контрнаступ".
Фота з месца трагедыі — twitter.com/Dbnmjr