Смяротнае пакаранне ў Беларусі адменяць у верасні?
У верасні Беларусь можа ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. На думку юрыста Беларускага хельсінскага камітэта Гары Паганяйлы, гэта самы спрыяльны момант. Гары Паганяйла: “Верасень, таму што восенню акурат ПАСЕ і еўрапейскія структуры будуць вырашаць пытанне аб працягненні ці скасаванні санкцый у адносінах да службовых асоб Беларусі. Магчымае вяртанне статусу запрошанага парламенту Беларусі. Таму нашы ўлады хацелі б выканаць тыя рэкамендацыі, якія былі агучаныя ПАСЕ і шэрагам еўрапейскіх службовых асоб. Верасень – самая пара, каб праявіць “добрую волю” і прадэманстраваць жаданне Беларусі выконваць рэкамендацыі міжнароднай супольнасці”.
Нагадаем, Беларусь адзіная еўрапейская краіна, у якой засталося смяротнае пакаранне. Днямі праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" пачала чарговую кампанію за яго адмену. Яна прапануе накіроўваць лісты на імя кіраўніка Беларусі з заклікам замяніць два смяротныя прысуды, вынесеныя апошнім часам беларускімі судамі, а таксама з заклікам неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.