Смяротная спёка: пажары ў краінах Міжземнамор'я забралі жыцці 40 чалавек

"Мы перажываем адзін з самых складаных дзён за дзесяцігоддзі" / Getty Images

"Мы перажываем адзін з самых складаных дзён за дзесяцігоддзі" / Getty Images

Больш за 40 чалавек загінула ў Алжыры, Італіі і Грэцыі і тысячы былі эвакуяваныя ў выніку лясных пажараў, якія бушуюць у рэгіёне, піша ВВС.

Самая вялікая колькасць загінулых на цяперашні момант зафіксаваная ў Алжыры — там пажары забралі жыцці 34 чалавек. Сярод іх — 10 салдат, якія трапілі ў кола полымя, калі арганізоўвалі эвакуацыю.

У Італіі пажылую сямейную пару знайшлі ў іх згарэлым доме для адпачынку недалёка ад Палерма, у тым жа рэгіёне ахвярай ляснога пажару зрабілася і 88-гадовая жанчына.

"У Італіі мы перажываем адзін з самых складаных дзён за апошнія дзесяцігоддзі — ліўні, тарнада і гіганцкі град на поўначы, пякучая спёка і разбуральныя пажары ў цэнтры і на поўдні", — заявіў міністр грамадзянскай абароны Нэла Мусумечы.

У Грэцыі два пілоты загінулі на востраве Эвія на поўнач ад Афінаў, іх пажарны самалёт Canadair урэзаўся ў цясніну. У іншым месцы вострава ў аддаленай сельскай хаціне знайшлі абгарэлае цела мужчыны.

Надзвычайнае становішча абвешчанае на ўсім грэчаскім востраве Родас, пажары таксама бушуюць на астравах Корфу і Эвія. Хваля экстрэмальнай спёкі не слабее, у некаторых частках Грэцыі чакаюць, што слупок тэрмометра падымецца вышэй за 44 градусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі