Спартоўцаў абавяжуць вучыць словы дзяржаўнага гімна і забароняць даваць інтэрв'ю
Міністэрства спорту вырашыла абавязаць спартоўцаў вывучыць словы дзяржаўнага гімну. Адпаведныя змены ўносяцца ў кантракты спартоўцаў.
Як піша TUT.by, спартоўцаў просяць падпісаць дадатковыя пагадненні да кантрактаў. Згодна з новаўвядзеннямі, спартоўцы абавязваюцца ведаць на памяць гімн Беларусі, могуць выкарыстоўваць толькі дзяржаўную сімволіку і не маюць права даваць каментары СМІ і рабіць любыя публікацыі без дазволу наймальніка.
Адпаведны загад падпісаў 18 верасня міністр спорту Сяргей Кавальчук.
На працягу апошняга месяца шэраг спартоўцаў выказаліся ў СМІ супраць гвалту, зладжанага сілавымі структурамі Беларусі. Акрамя таго, многія з іх удзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту ці неяк іначай праяўлялі салідарнасць. Напрыклад, футбольны клуб "Крумкачы" выходзіў на гульню ў футболках "Мы з народам" (што Федэрацыя футбола чамусьці палічыла палітычнай дэкларацыяй).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.