Спецпадраздзяленне КДБ паўдзельнічала ў вучэннях на будаўніцтве Беларускай АЭС

Спецпадраздзяленне КДБ паўдзельнічала ў вучэннях на будаўніцтве Беларускай АЭС

Спецпадраздзяленне КДБ паўдзельнічала ў вучэннях на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Разам з іншымі сілавымі структурамі (МУС, Дзяржаўны памежны камітэт, МНС) адпрацоўваліся мерапрыемствы па рэагаванню на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару.

Як інфармуе прэс-служба КДБ, вучэнні прайшлі 27 красавіка “у мэтах рэалізацыі планавых мерапрыемстваў па забеспячэнні Беларускай АЭС, якая будуецца”. У паведамленні адзначаецца, што “асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў да рэалізацыі першачарговых і наступных мерапрыемстваў рэагавання на акты тэрарызму” ў адносінах Беларускай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі