Спецслужбы РБ дапамаглі мігрантам пераплысці возера і трапіць у Польшчу

Усяго польскія памежнікі ўчора спынілі 63 чалавекі, якія незаконна спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna
Усяго польскія памежнікі ўчора спынілі 63 чалавекі, якія незаконна спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna

Прадстаўнікі беларускіх спецслужбаў дапамаглі мігрантам пераадолець адно з памежных азёраў і незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы. Пра гэта расказалі ў польскай памежнай службе. Ля возера былі затрыманыя 14 замежнікаў. Памежнікі паказалі лодкі, на якіх мігранты фарсіравалі водную перашкоду.

Яшчэ 13 спрабавалі перабрацца праз плот, але адступілі. Усяго ўчора незаконна спрабавалі прабрацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі 63 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі