Спонсары падаравалі віцебскім невідушчым ровар-тандэм

Віцебская абласная арганізація таварыства інвалідаў па зроку атрымала незвычайны падарунак — ровар-тандэм. Спонсарамі выступілі некалькі мясцовых прадпрыемстваў ды прэзідэнцкі спартыўны клуб.  Цяпер віцебскія невідушчыя будуць мець магчымасць займацца новым для сябе відам спорту. Дагэтуль яны паспяхова выступалі ў футболе для невідушчых, займаліся лёгкай атлетыкай, турызмам, шахматамі, шашкамі. На ровары-тандэме інваліды змогуць трэніравацца з дапамогай відушчага партнёра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі