Справу Цімы Беларускіх накіравалі ў суд

Справу Цімы Беларускіх накіравалі ў суд

Пракуратура Маскоўскага раёна перадала ў суд крымінальную справу на 22-гадовага спевака за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. На сайце Генпракуратуры паведамляецца, што па гэтай справе праходзіць таксама 25-гадовы знаёмец выканаўцы. Іх у афіцыйным паведамленні называюць "Р" і "К".

"Згодна з матэрыяламі справы Р. і К. у снежні 2020 года і студзені 2021 года ў сетцы інтэрнэт набылі небяспечны наркатычны сродак — гашыш масай больш за 1,96 грама. Частку наркотыку абвінавачаныя ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба ў Мінску. Астатнюю колькасць выявілі супрацоўнікі міліцыі", — адзначае прэс-служба пракуратуры.

Пры асабістым вобшуку музыкі міліцыянты знайшлі яшчэ і 0,0375 грама амфетаміну.

Гаворыцца, што абвінавачаныя прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме.

Пракуратура паведамляе, што "Р" адпушчаны пад заклад, а "К" узяты пад варту. 

Раней у СМІ паведамлялася, што 6 студзеня 2020 года ў адным з гульнявых клубаў Мінска з наркотыкамі быў затрыманы вядомы выканаўца Ціма Беларускіх (Цімафей Марозаў). Сам спявак вельмі цьмяна каментаваў звесткі пра знойдзеныя ў яго наркотыкі. 

За незаконнае абарачэнне наркотыкаў без мэты збыту (ч. 1 арт. 328) пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі