Спявачка Аляксандра Захарык запісала новую песню і зняла кліп пра "любімы Мінск"
Аляксандра Захарык / Stuki-druki.com
Спявачка Аляксандра Захарык запісала новую песню і зняла кліп пра "любімы Мінск", правяла па ім "невялікую экскурсію". Горад на відэа без людзей.
"Апошнія гады раскідалі нас па розных кантынентах, — піша яна ў Facebook. — Усім, хто хоча абняць сваіх важных людзей, але не можа. Усім, хто любіць. Усім, хто сумуе. Любімы Мінск і мая сардэчная песня — вам".
У красавіку Захарык выйшла з-за кратаў. Яе затрымалі 30 студзеня 2023-га, абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах. Праваабаронцы прызналі спявачку палітзняволенай. У выніку Аляксандры Захарык прызначылі пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
Захарык — адна з найлепшых беларускіх джазавых спявачак. Выступала з гуртом Apple Tea, працавала над уласным праектам ZAKHARIK, двойчы ўдзельнічала ў адборы на "Еўрабачанне" ад Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.