Спявак Дзмітрый Калдун забаўляе расіян на скандальным круізным лайнеры

У Батумі блакуюць выхад пасажыраў з лайнера на пірс / t.me/nlevshitstelegram/

У Батумі блакуюць выхад пасажыраў з лайнера на пірс / t.me/nlevshitstelegram/

На скандальным круізным лайнеры Astoria Grande расійскіх турыстаў забаўляе спявак Дзмітрый Калдун. Колішні ўдзельнік "Еўрабачання" ад Беларусі чамусьці не бачыць у гэтым нічога ганебнага (як і ў выступе ў "ДНР"). На лайнеры ён разбіў галаву, яму накладалі швы.

Прыход Astoria Grande ў Батумі па дарозе з Сочы ў Турцыю днямі выклікаў там пратэсты. Чарговае яго з'яўленне сотні жыхароў Батумі зноў сустрэлі акцыяй пратэсту. Выхад пасажыраў на пірс быў заблакаваны.

Заходзіць у Батумі Astoria Grande больш не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі