Срэбра Чыкагскага міжнароднага кінафэста — у фільма пра беларускіх журналістак
Мара Тамковіч (у цэнтры) з калегамі падчас здымак фільма "Na żywo" / facebook.com/wajdaschool
На Чыкагскім міжнародным кінафестывалі прэмію "Срэбраны Х'юга" атрымаў фільм Мары Тамковіч "У жывым эфіры" ("Na żywo"). Гэтая стужка заснаваная на гісторыі журналістак "Белсата" Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.
"Гэта вялікае прызнанне для мяне, і я асабліва радая, што гісторыя дзвюх беларускіх журналістак, якія змагаюцца за тое, каб паказаць праўду, і плацяць за гэта велізарную цану, кранае гледачоў і журы па ўсім свеце!" — напісала рэжысёрка на сваёй старонцы.
Раней кінастужка атрымала спецыяльную ўзнагароду на 47-м фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.
Мара Тамковіч распавядала пра гэты фільм у эфіры Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.