Стала вядома, чаму Надзея Скардзіна прапусціла сённяшні спрынт

Стала вядома, чаму Надзея Скардзіна прапусціла сённяшні спрынт

Стала вядомая прычына, па якой на старт у жаночай спрынтарскай гонцы 14 снежня не выйшла беларуская біятланістка Надзея Скардзіна

Як паведамляе Беларуская федэрацыя біятлона, Скардзіна была заяўленая ў гонку пад 36-м нумарам, але не стартавала ў сувязі з прастудным захворваннем. Рашэнне аб пропуску гонкі прыняў трэнерскі штаб нацыянальнай каманды.

Чарговае спаборніцтва на этапе Кубка свету па бяітлоне адбылося сёння ў французскім Ансі.

Як паведамлялася раней, Ірына Крыўко прыйшла на фініш 13-й, Дзінара Алімбекава — 33-й, Надзея Пісарава — 36-й. Дар'я Домрачава прапускае этап у Ансі. 

Пераможцай стала Анастасія Кузьміна са Славакіі, на другім месцы апынулася немка Лаура Дальмаер, на трэцім — украінка Віта Семярэнка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі