Стала вядома, калі Лукашэнка паляціць у В'етнам (відэа)
Афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі запланаваны на канец 2015 года.
Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў В'етнам запланаваны на канец 2015 года. Пра гэта стала вядома ў панядзелак падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы з в'етнамскім паслом До Ван Маем (ён ужо завяршае сваю працу ў нашай краіне).
Як інфармуе БЕЛТА, пасол прыгадаў візіт у Беларусь у лістападзе 2014-га генсека ЦК кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонга. Паводле яго слоў, ён стаў важным этапам у развіцці двухбаковых адносінаў. До Ван Май выказаў надзею, што візіт Лукашэнкі ў В'етнам яшчэ больш паспрыяе іх развіццю.
Фота, відэа: БЕЛТА