Стала вядома, на колькі беларусу, дэпартаванаму з Польшчы, забаранілі ўезд у ЕС

Дзмітрый Смактуновіч

Дзмітрый Смактуновіч / "Беларусь 4"

Дзмітрыю Смактуновічу, дэпартаванаму з Польшчы, забаранілі ўезд у Еўрасаюз на чатыры гады. Пра гэта паведамілі ў сюжэце пра яго на тэлеканале АНТ.

У Польшчы засталіся жонка і трое дзяцей Смактуновіча. Жанчына таксама не мае польскіх дакументаў — яны цяпер на разглядзе.

Журналісты АНТ паведамілі, што беларускія памежнікі купілі Смактуновічу квіток да Бабруйска, дзе ў яго жывуць сваякі.

Пра дэпартацыю беларуса з Польшчы стала вядома зранку 12 чэрвеня. Афіцыйнай прычынай высылкі польскія памежнікі назвалі ўдзел Смактуновіча ў нелегальнай перавозцы мігрантаў. Мужчына адмаўляўся вяртацца ў Беларусь, бо ў Польшчы яго сям’я. У адказ палякі перакрылі рух на мяжы на некалькі гадзін.

Аб'яднанне былых сілавікоў BYPOL сцвярджае, што ў базе "Беспарадкі" па стане на 2021 год прозвішча Смактуновіча няма. "У сацыяльных сетках кампраметуючай інфармацыі, за якую яго могуць прыцягнуць у Беларусі да адказнасці, не выяўлена", — дадаюць у BYPOL. Раней з'яўляліся паведамленні, быццам на радзіме беларусу пагражае палітычны пераслед.

Памежны камітэт таксама паведаміў, што праблем з законам у мужчыны няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі