Дэпартаваны з Польшчы беларус будзе вырашаць пытанне пра ўз'яднанне з сям'ёй
Дзмітрый Смактуновіч
Дэпартаваны з Польшчы ў РБ беларус Дзмітрый Смактуновіч паразмаўляў з прапагандыстамі. Ён кажа, што праз пасольства будзе вырашаць пытанне пра ўз'яднанне з сям'ёй. У Польшчы ў яго засталіся жонка і трое дзяцей.
Пра дэпартацыю Смактуновіча стала вядома раніцай 12 чэрвеня. Аднак мужчына не захацеў ісці на беларускую тэрыторыю і пагражаў скокнуць з моста. У выніку на час, пакуль ішлі перамовы, пункт пропуску "Цярэспаль" быў перакрыты. Усё ж мужчына пайшоў у Беларусь.
Смактуновіч — ураджэнец Бабруйска, за мяжой жыў два гады, працаваў таксістам. З Літвы яго дэпартавалі ў Польшчу з-за ануляванага віду на жыхарства.
Раней беларускія памежнікі заявілі, што Дзмітрыю Смактуновічу ў Беларусі не пагражае крымінальная адказнасць. У сюжэце дзяржтэлебачання падкрэслілі, што ва ўладаў да яго сапраўды "няма прэтэнзій".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.