Стала вядома, на якой падставе забракавалі подпісы за Валерыя Цапкалу

Стала вядома, на якой падставе забракавалі подпісы за Валерыя Цапкалу

Стала вядома, на якой падставе забракавалі подпісы за вылучэнне Валерыя Цапкалы кандыдатам у прэзідэнты. Як вядома, у яго прызналі несапраўднымі больш за палову подпісаў, пакінулі толькі 75 тысяч, чаго недастаткова для рэгістрацыі. Штаб Цапкалы азнаёміўся, як камісіі прызнавалі подпісы несапраўднымі. Праверка праходзіла 20-26 чэрвеня. Пытанняў да саміх подпісаў на аркушах няма. Камісіі заявілі, што даты на аркушах быццам бы напісаныя адной рукой (але нават пры візуальным аглядзе некаторых аркушоў відавочна, што гэта не так). Адбыўся кур'ёзны выпадак: несапраўдным прызналі подпіс Андрэя Слабко, паколькі дату нібыта паставіў іншы чалавек. Але ж Слабко — член ініцыятыўнай групы і сам збіраў подпісы, запаўняў гэты аркуш!

Цікава, што дакументы ад экспертаў паступілі ўжо пасля праверкі камісіі — 27-28 чэрвеня. І проста незразумела, як за некалькі дзён можна было праверыць тысячы подпісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі