Стала вядома, якая форма будзе ў беларускіх алімпійцаў

Стала вядома, якая форма будзе ў беларускіх алімпійцаў

У гэтым годзе сваё адзенне для Алімпійскіх гульняў прапанавалі Беллегпрам і дызайн-студыя Юліі Латушкінай.

Глава нацыянальнага алімпійскага камітэту, прагледзеўшы абодва з прапанаваных варыянтаў, абраў калекцыю "Беллегпрама" з дызайнам Людмілы Лабковай.

Людміла Лабкова сумесна з "Беллегпрам" у гэтым годзе прадставілі афіцыйную форму ў стылі "кэжуал". У ёй дамінуюць графітава-шэрыя тоны, з элементамі беларускага арнаменту, а таксама чырвоныя аксесуары і дэталі.

Стала вядома, якая форма будзе ў беларускіх алімпійцаў
Фота: БелТА

Еўрарадыё павіншавала дызайнерку Людмілу Лабкову з перамогай. Пакуль не вядома, якія праўкі будуць унесеныя ў канчатковы варыянт формы беларускіх алімпійцаў, аднак Людміла ўпэўненая, што змены будуць: "Змены ёсць заўсёды. Але, як мне сказалі, асабліва прэтэнзій не было. Калекцыі глядзеў сам Аляксандр Лукашэнка, чула, што яму ўсё спадабалася.  Альбо сёння, альбо заўтра сустракаемся ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, каб абмеркаваць дэталі вытворчасці і нейкія змены ў форме".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі