Старшыня "Беллегпрама": Беларусь — за супрацоўніцтва з ЕС у любой сферы
Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Мікалай Яфімчык заявіў, што Беларусь падтрымае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам у любой сферы. Ён перакананы, што ёсць шанцы для значнага пашырэння магчымасці прадаваць беларускія тавары ў ЕС. Яфімчык нагадаў пра нядаўнюю адмену квот Еўрасаюза на беларускі тэкстыль. "Наступнае, над чым мы будзем працаваць — зняцце абмежаванняў у выглядзе экспартных пошлінаў. Гэта справа будучыні", — цытуе словы кіраўніка "Беллегпрама" БЕЛТА.
Раней эксперты выказвалі меркаванне, што, нягледзячы на адмену квот, значнага павелічэння продажу беларускай прадукцыі на рынку Еўрасаюза чакаць не варта — там дамінуюць вытворцы з Азіі.