Старшыня КДБ паведаміў, што пагражае беларусам, якія ваююць ва Украіне
Валерый Вакульчык выступаў перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і адказаў на пытанні журналістаў.
Карэспандэнт Еўрарадыё спытаўся ў кіраўніка КДБ, ці пачало яго ведамства крымінальныя справы на беларусаў, якія ваююць ва Украіне.
Валерый Вакульчык: "Я думаю, будзе вядома, калі такая крымінальная справа з'явіцца. Натуральна, і СМІ пра гэта будуць ведаць. У нас ёсць адказнасць за наёмніцтва — няважна, на чыім баку ваююць гэтыя беларусы... Гэта трапляе пад дзейнасць нашага заканадаўства".
Нагадаем, што ў СМІ з'яўляліся звесткі пра беларусаў, якія ваююць як у складзе ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў, так і на баку сепаратыстаў.
Фота — Rеuters, Еўрарадыё