"Ідэальная экасістэма для развіцця, унутры якой каманды ствараюць тэхналагічна ўнікальныя і каштоўныя прадукты". Так рэкламуе сябе нідэрландская кампанія startups.family — акселератар, які не так даўно з'явіўся ў Мінску.
На сувязі са "Стартапніцай" Маша Аліханава — кафаўндар startups.family і бізнес-інкубатара Zborka Labs. Пагаворым пра тое, чым канкрэтна акселератар можа дапамагчы. А яшчэ пра тое, як ідуць справы са стартапамі ў Нідэрландах, дзе Маша праводзіць вялікую частку часу.