Студэнт-медык са Шры-Ланкі памёр у інтэрнаце ў Гродне
Тышан Куларатне / lankasara.com
Студэнт-медык са Шры-Ланкі памёр у інтэрнаце ў Гродне. 24-гадовы Тышан Куларатне вучыўся на 4-м курсе Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта, піша reform.by.
Маці студэнта не магла датэлефанавацца да сына і звязалася з яго сябрамі. 30 красавіка яны пайшлі ў пакой Куларатне і знайшлі яго труп. Праводзіцца расследаванне. Праваахоўнікі высвятляюць, ці гэта суіцыд, ці прычына смерці замежніка была іншая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.