Студэнт прывёз у Беларусь з Кеніі долары з аднолькавымі серыйнымі нумарамі

Студэнт прывёз у Беларусь з Кеніі долары з аднолькавымі серыйнымі нумарамі

Студэнт прывёз у Беларусь з Кеніі долары з аднолькавымі серыйнымі нумарамі. Валюта аказалася падробленай. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, міліцыянеры выявілі 12 купюр па 100 долараў і 12 — па 50. Яны адразу звярнулі ўвагу на нізкую якасць паперы і адсутнасць вадзяных знакаў. Студэнт сцвярджаў, што грошы атрымаў пры абмене валюты ў Кеніі, адкуль нядаўна прыехаў у нашу краіну.

Магілёўскія эксперты засведчылі, што купюры выраблены электрафатаграфічным друкам. Распачата крымінальная справа.

Студэнт прывёз у Беларусь з Кеніі долары з аднолькавымі серыйнымі нумарамі
Долары, забраныя ў студэнта / sudexpert.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі