Стваральнік MSQRD: У мінскім аэрапорце быў шматкроць прыніжаны
Яўген Неўгень, стваральнік MSQRD, праграмы, якая дазваляе накладаць на свой твар віртуальныя маскі з вядомымі і яркімі персанажамі, і якую ў 2016-м купіў Facebook, напісаў пра інцыдэнт у Нацыянальным аэрапорце Мінск.
“Пратэставаў прыярытэтны сервіс Visa і Minsk National Airport. Прайсці кантроль, не будучы шматкроць прыніжаным, не атрымалася. Смутак”, — адзначыў Неўгень. Аднак падрабязнасці таго, што адбылося, ён не паведаміў.
Сёлета Яўген Неўгень трапіў у трыццатку маладых прадпрымальнікаў Forbes.