Створаны аргкамітэт у абарону Таццяны Шапуцькі
У абарону адлічанай з юрфаку БДУ Тацяны Шапуцькі створаны аргкамітэт. Сайт "Маладога фронту" паведамляе, што ў яго ўвайшлі палітыкі, праваабаронцы, пісьменнікі і вядомыя грамадскія дзеячы, сярод якіх Сяргей Мацкевіч, Іна Кулей, Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец, Гары Паганяйла, Алесь Бяляцкі, Алесь Міхалевіч. Яны заяўляюць пра палітычны пераслед студэнткі. Нагадаем, дзяўчыну адлічылі з БДУ за ўдзел у паседжанні Форума грамадзянскай супольнасьці краінаў “Усходняга партнэрства”, што адбылося ў Брусэлі 16-17 лістапада. Тацяна збіраецца скардзіцца ў Міністэрства адукацыі і паспрабуе аднавіцца ў ВНУ праз суд.