Працягваюцца рэпрэсіі супраць былых і дзейных супрацоўнікаў Полацкага дзяржуніверсітэта. Кандыдатку архітэктуры, былую загадчыцу кафедры архітэктуры Полацкага дзяржуніверсітэта 76-гадовую Галіну Захаркіну затрымалі раніцай у чацвер. Суд Наваполацка прызнаў яе вінаватай у "несанкцыяваным пікеце" і распаўсюдзе "экстрэмізму" ды аштрафаваў на 2960 рублёў, паведамляе @pozirkonline.
Выданне адзначае, што на сённяшні дзень затрыманыя або арыштаваныя ўжо чатыры дацэнты ПДУ: 73-гадовая Галіна Шараглазава, Алена Храмцова, Сяргей Глазырын і Віктар Чарэўка.
Пра затрыманне некалькіх супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта стала вядома 23 траўня. У наступныя дні ішлі суды і новыя затрыманні.