"Трымалі 9 гадзінаў". У судзе па "справе Коржыча" — ізноў пра допыты ў КДБ

"Трымалі 9 гадзінаў". У судзе па "справе Коржыча" — ізноў пра допыты ў КДБ

У Мінску працягваецца гучны судовы працэс па крымінальнай справе аб гібелі ў навучальным цэнтры ў Печах 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. Абвінавачванне выставілі тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу. Іх дапытвалі 11-14 верасня. У панядзелак дапыталі радавых Віталя Міцкевіча і Вадзіма Саўко, удзельнікаў следчага эксперыменту. Маці Коржыча заўважыла, што паказанні хлопцаў супярэчаць іншым матэрыялам справы.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай часці 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне гучнай справы доўжыўся паўгода. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе. Маці салдата ў гэтую версію не верыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі