"Судовы канвеер": як караюць прыхільнікаў незалежнасці Беларусі?
Вулічныя акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі не засталіся незаўважанымі беларускімі ўладамі. У выніку звыш 40 чалавек былі пакараныя буйнымі штрафамі, а шэраг найбольш актыўных прыхільнікаў незалежнасці атрымалі па 15 і больш сутак адміністрацыйнага арышту. Міліцыя так імкнулася прыцягнуць да адказнасці як мага больш людзей, што чарговы раз не абышлося без канфузу — на акцыі супрацоўнік АМАП здолеў выявіць удзельніцу, якой там, па яе словах, і блізка не было.
Ці адпавядаюць судовыя прысуды ўдзельнікам антыінтэграцыйных акцый здзейсненаму "правапарушэнню"? Ці варта абскарджваць прысуд і ці магчыма адстаяць сваё канстытуцыйнае права на свабоду сходаў? Ці можна пазбегнуць выплаты прысуджанага штрафу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч і журналістка "Новага часу" Дзіяна Серадзюк.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!