Супрацоўніцу Капыльскага райвыканкама падазраюць у атрыманні хабару
Яе затрымалі ў момант перадачы грошай — 7 мільёнаў 600 тысяч рублёў.
Міліцыя затрымала супрацоўніцу аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама (Мінская вобласць). Адбылося гэта ў момант, калі чыноўніца атрымала ад мясцовай жыхаркі 7,6 млн рублёў. Грошы гэтыя яна, нібыта, збіралася перадаць свайму кіраўніцтву "за вырашэнне пытання аб непрыняцці мер сацыяльна-выхаваўчага характару" ў адносінах прыёмных дзяцей жанчыны, пра што мелася скарга.
Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, распачатая крымінальная справа. Дзеянні супрацоўніцы выканкама кваліфікаваныя як "падбухторванне да дачы хабару". Праводзяцца следчыя дзеянні.
Здымак з архіву. Фота: Мінск-навіны