Супрацоўнікаў TUT.by пачынаюць адпускаць з офіса
Супрацоўнікаў TUT.by пачынаюць паступова адпускаць з офіса. Як паведамляе БАЖ, адпускаюць прыкладна па адным чалавеку ў 10 хвілін.
На офісе застаюцца яшчэ каля 20 чалавек. Сілавікі забралі ў іх тэлефоны і з кожнага бяруць падпіску аб неразгалошванні. Ператрус на офісе TUT.by пачаўся зранку, пасля гэтага супрацоўнікаў кмпаніі не выпускалі.
Таксама стала вядома, што пасля допытаў вызвалілі Максіма Гайко і Віталя Каліноўскага. Яны таксама далі падпіску аб неразгалошванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.