Супрацоўнікі Facebook маюць “суперпароль” да любога акаўнта
Былая супрацоўніца FB Кэтрын Лос заявіла, што адміністрацыя сацыяльнай сеткі можа прачытаць любыя паведамленні сваіх кліентаў.
Кэтрын Лос, колішняя спічрайтар стваральніка Facebook Марка Цукерберга, працягвае выкрываць адміністрацыю самай буйной сацсеткі ў свеце. Лос распавяла, што яшчэ ў 2005 годзе ў большасці яе калегаў была магчымасць задзейнічаць так званы “суперпароль”. З яго дапамогай можна было ўвайсці ў сістэму пад лагінам любога з карыстальнікаў.
Кіраўніцтва Facebook адмаўляе такую магчымасць і сцвярджае, што ў дадзены момант доступ да пароляў ёсць толькі ў службы тэхпадтрымкі і супрацоўнікаў бяспекі.