Супрацоўнікі лясгаса папрасілі ў міністра падняць заробак. Вось што ён адказаў

Министр лесного хозяйства в Пружанах

Министр лесного хозяйства в Пружанах / t.me/pruzany_lesxoz

7 чэрвеня міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік "раптоўна" прыехаў з праверкай у Пружанскі лясгас. "У той час як на гадавальнік нечакана прыехала цэлая дэлегацыя, яго рабочыя актыўна займаліся праполкай", — расказвае прэс-служба ведамства.

Рабочыя папрасілі ў міністра павысіць ім заробкі. Кулік паківаў галавой: маўляў, грошай і праўда мусіць быць больш!

"У вегетацыйны перыяд заробак у работнікаў гадавальнікаў, якія з раніцы да ночы на ​​спякоце стаяць на праполцы, не разгінаючы спіны, мусіць быць 1,5 тысячы на ​​рукі! Гэта найцяжэйшая праца!", — разгаварыўся міністр.

Тым часам, у 2023 годзе сярэдні заробак у Пружанскім раёне складаў 1591 рубель. Але ёсць нюанс: гэта не на рукі, а да выплаты падаткаў. "Чыстымі" там у сярэднім атрымлівалі на 222 рублі менш, ці каля 1369 рублёў ($456 па сярэднім курсе долара за 2023 год).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі