Сур'ёзная аварыя з удзелам трамвая ў Мінску — ёсць загінулы

Паводле папярэдняй інфармацыі, мікрааўтобус пачаў паварот, не саступіўшы дарогу трамваю​ /  @gaiminsk
Паводле папярэдняй інфармацыі, мікрааўтобус пачаў паварот, не саступіўшы дарогу трамваю​ /  @gaiminsk

Чалавек загінуў у выніку аварыі, якая адбылася ў аўторак раніцай на праспекце Машэрава ў Мінску. Сутыкнуліся мікрааўтобус і трамвай.

"Кіроўца грузавога фургона Ford рухаўся па праспекце Машэрава з боку вуліцы Крапоткіна ў напрамку вуліцы Багдановіча. Паблізу дома 25, пры павароце направа не саступіў дарогу і дапусціў сутыкненне з трамваем",аднавілі ход падзей у Следчым камітэце Беларусі. 

28-гадовы кіроўца мікрааўтобуса атрымаў сур'ёзныя траўмы. Медыкі спрабавалі яго рэанімаваць, але ён памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі. 

"Перада мной вылецела "Газель", хоць я і ехаў на дазваляльны сігнал. Я ужыў экстранае тармажэнне, але адбылося сутыкненне. На шчасце, у мяне ў салоне ніхто не пацярпеў", — расказаў кіроўца трамвая Вячаслаў Дзятлаў.

На месцы ДТЗ працуюць следчыя.

Серьезная авария с участием трамвая в Минске — есть погибший
Серьезная авария с участием трамвая в Минске — есть погибший
Наступствы ДТЗ на праспекце Машэрава / @gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі