Святлана Алексіевіч распавяла пра самае моцнае уражанне адыходзячага года

Святлана Алексіевіч / "Радыё Свабода"
Святлана Алексіевіч / "Радыё Свабода"

Самым моцным ўражаннем адыходзячага года для пісьменніцы Святланы Алексіевіч сталі выступы ў судзе з апошнім словам беларускіх палітвязняў. Пра гэта яна распавяла "Радыё Свабода". Яе прасілі ўспомніць падзеі 2021 года, якія яе парадавалі.

Па словах пісьменніцы, гэта было няпроста. Занадта шмат цяжкі навін прыходзіла з Беларусі. Але яна змагла знайсці ў памяці "моцнае ўражанне і пачуццё радасці".

"Гэта было, калі я чытала апошнія словы ў судах беларускіх пратэстоўцаў", — прызналася яна. Святлану Алексіевіч вельмі ўразіла выступленне Паліны Шарэнда-Панасюк. "Я была ў захапленні ад гэтай моцы, ад упэўненасці ў сабе, ад веры", прызналася пісьменніца.

Яе таксама ўразіла апошняе слова Сцяпана Латыпава і асуджаных студэнтаў. "Божа мой, ім жа толькі па 19 гадоў, але як годна, як прыгожа яны казалі!", сказала Святлана Алексіевіч. Гэтыя ўчынкі выклікалі ў яе "пачуццё гонару і адкрыцьця", таму што аказалася, што "мы не ведалі ўласны народ, мы яго адкрылі на маршах у жніўні". І цяпер, на яе думку, людзі адкрываецца зноў — падчас судоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі