Сябры БРСМ атрымалі зніжку ў краме symbal.by
Крама беларускіх падарункаў і сувеніраў symbal.by нечакана для себе даведалася, што сябры дзяржаўнай моладзевай арганізацыі БРСМ цяпер маюць у ёй зніжку ў 10%. Гэта адбылося дзякуючы таму, што крама далучылася да праграмы Autohelp.
"Далучылі мы symbal.by да дысконтнай праграмы Autohelp і даведаліся, што па гэтай праграме цяпер і ва ўсіх сяброў БРСМ ёсць у нашай краме зніжка 10%, бо фактычна сяброўскі білет БРСМ — гэта дысконтная картка са зніжкамі.
Так што цяпер будзем агітаваць брсмаўцаў прыходзіць у нашую краму за сцягамі, рэчамі з "Пагоняй" і вышыванкамі", — напісаў у Фэйсбуку Павел Белавус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.