Сямашка: праблемы з беларускімі прадуктамі ў Расіі мусяць вырашыцца да 1 чэрвеня
Праблемы з пастаўкамі беларускіх прадуктаў у Расію павінны быць цалкам вырашаныя да 1 чэрвеня 2020 года. Пра гэта амбасадар Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў 24 снежня на пасяджэнні працоўнай групы па каардынацыі ўзаемадзеяння Беларусі і Масквы, перадае БЕЛТА.
Такі тэрмін, як кажа дыпламат, пазначаны ў інтэграцыйнай дарожнай карце, якую ўжо ўзгаднілі Беларусь і Расія.
Сямашка дадаў, што да 1 чэрвеня 2020 года прадугледжана стварыць адпаведную двухбаковую заканадаўчую базу. Гэта дазволіць беларускім прадуктам больш свабодна трапляць на расійскі рынак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.