Сямігадовая дзяўчынка выжыла пасля крушэння самалёту ў ЗША
Авіякатастрофа скончылася для дзіця лёгкімі траўмамі.
Сямігадовая дзяўчынка прыйшла да аднаго з дамоў у акрузе Лайан амерыканскага штату Кентукі, каб распавесці аб крушэнні легкаматорнага самалёту, на якім яна ляцела.
Абломкі Piper PA-34, які ляцеў у Флорыду, неўзабаве знайшлі ў бліжэйшым лесе непадалёк ад возера. Пілот і тры пасажыры паветранага судна загінулі.
Сама дзяўчынка атрымала толькі лёгкія траўмы.
Паводле звестак Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ЗША, дыспетчарскі пункт згубіў кантакт з самалётам, пасля таго як пілот паведаміў аб праблемах з рухавіком.
Праз паўгадзіны пасля страты кантакту ў паліцыю патэлефанаваў мясцовы жыхар округі Лайан, які паведаміў пра візіт дзяўчынкі, перадае ВВС.
Фота: ВВС