Сярэдні намінальны заробак у Беларусі ў верасні знізіўся на 2,3%

Сярэдні намінальны заробак у Беларусі ў верасні знізіўся на 2,3%

Сярэдні намінальны налічаны заробак у Беларусі ў верасні, у параўнанні са жніўнем, знізіўся на 17,4 рубля ці на 2,3%. Ён склаў амаль 733 рублі, гэта крыху больш за 376 долараў (гэта на 6,7 долара ЗША менш, чым было ў жніўні), паведамляе інфармацыйна-аналітычнае агенцтва "Бизнес-новости". Пры гэтым у адносінах да верасня мінулага года сярэдні намінальны налічаны заробак у пераліку на долары знізіўся на $12,5 ці на 3,2%.

Паводле дадзеных Белстата, найбольш заробак знізіўся ў Мінскай вобласці — на 34,6 рубля ці на 4,5%. У Віцебскай вобласці такое зніжэнне склала 18,8 рубля (2,9%), у Гомельскай — 18 рублёў (2,7%), у Гродзенскай — 15,6 рубля (2,4%), у Брэсцкай — 14,3 рубля (2,2%), у Магілёўскай —18,1 рубля (2,8%), у Мінску — 7,9 рубля (0,8%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі