Сярэдні заробак беларусаў за студзень знізіўся амаль на 900 тысяч

Сярэдні заробак беларусаў за студзень знізіўся амаль на 900 тысяч

Сярэдні заробак у Беларусі за студзень склаў 6 мільёнаў 551,5 тысячы рублёў, паведамляе Белстат. Калі перавесці гэтую суму ў валюту па курсе нацбанка, то яна складзе прыкладна 304 долары.

У параўнанні са снежнем мінулага года сярэдні жыхар нашай краіны зарабіў на 872,5 тысячы менш. У апошні месяц 2015-га сярэднестатыстычны беларус атрымліваў 10 мільёнаў 462,6 тысячы рублёў, або 412 долараў. Праўда, не варта забывацца, што напрыканцы года зазвычай выплачваюць гадавыя прэміі.

Найбольшыя заробкі за студзень атрымалі мінчукі — у сярэднім 9 мільёнаў 387,9 тысячы рублёў. І гэта пры тым, што ў параўнанні са снежнем заробак знізіўся на 1 мільён 74,7 тысячы рублёў.

Найменшымі заробкамі па краіне за студзень могуць "пахваліцца" жыхары Брэстчыны — 5 мільёнаў 537,7 тысячы рублёў.

Рэальны заробак (з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у студзені 2016-га знізіўся на 2,6% у параўнанні са студзенем 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі