Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 6 рублёў
Налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі ў красавіку 2017-га вырас на 6 рублёў і складаў 776,7 рубля. У сакавіку ён складаў 770,6 рубля. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Што да налічанай сярэдняй зарплаты рабочых і служачых, то ў мінулым месяцы яна дасягнула 777 рублёў. У сакавіку было 771,1 рубля.