Сярэдні заробак у Мінску ў траўні склаў амаль 9 млн рублёў
Сталіца па-ранейшаму застаецца на першым месцы па велічыні заробкаў.
Сярэдні заробак у Мінску за сёлетні травень склаў 8 млн 932,5 тысячы рублёў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Мінск традыцыйна трымае першае месца па велічыні намінальнай налічанай сярэднямесячнага заробку. На другім месцы па гэтым паказчыку ў траўні была Мінская вобласць — 6 млн 772,3 тыс.руб., на трэцім — Гомельская (6 млн 164,7 тыс. руб). У Гродзенскай вобласці сярэдні заробак у траўні склаў 6 млн 31,5 тыс.руб., у Віцебскай — 5 млн 881,6 тыс. руб., у Магілёўскай — 5 млн 833,8 тыс.руб., у Брэсцкай — 5 млн 702,6 тыс.руб.
Як паведамляла Еўрарадыё, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак работнікаў Беларусі ў студзені-траўні склаў 6 млн 380,1 тыс.руб. Сярэдні заробак у траўні дасягнуў 6 млн 687,6 тыс. руб.
У траўні сярэдні заробак у Беларусі вырас на 2,3%
Фота — prigranice.by