Сярэдні заробак за жнівень вырас ва ўсіх абласцях краіны, а ў Мінску знізіўся
Намінальны налічаны сярэдні заробак за жнівень вырас ва ўсіх абласцях Беларусі. Зніжэнне сярэдняга заробку зафіксаванае толькі ў Мінску, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У Мінску сярэдні заробак за жнівень склаў 1 138,3 руб. (у ліпені — 1 141,3 руб.). тым не менш сталіца традыцыйна трымае першае месца па ўзроўні сярэдняга заробку: у жніўні гэты паказчык у 1,35 разы перавышаў сярэднерэспубліканскі.
Другое месца займае Мінская вобласць, дзе сярэдні заробак у жніўні вырас да 886,8 руб. (у ліпені — 841,4 руб.), за ёй ідзе Гомельшчына — 761 руб. (741,1). На Гродзеншчыне сярэдні жнівеньскі заробак складаў 735,9 руб. (717,4), на Брэстчыне — 733,8 руб. (717,9), Магілёўшчыне — 723,9 руб. (709), Віцебшчыне — 714,3 руб.(702).
Рэальны заробак па краіне ў студзені-жніўні 2017 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016-га павялічыўся на 2,8%.