Сярэднямесячны заробак за чэрвень у Мінску склаў 6,6 млн рублёў
Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы.
Самыя высокія даходы маюць работнікі фінансавай сферы — 9 мільёнаў 400 тысяч рублёў. На другім месцы будаўнікі — у сярэднім яны атрымліваюць 8 млн 500 тысяч рублёў. Самыя нізкія заробкі ў педагогаў — 4,5 млн рублёў.
Фота — minsknews.by