Сяргей Чалы: Пры жыцці ў акупацыі важная ідэя "захаваць сябе"

Цацкі Lego / Еўрарадыё​
Цацкі Lego / Еўрарадыё​

Аналітык Сяргей Чалы ў эфіры праграмы "Чалы на канікулах" на Еўрарадыё, выказаў думку, што Аляксандр Лукашэнка трапіў у спіс палітыкаў-ізгояў і шанцу вярнуцца "ў цывілізацыю" практычна няма. 

Я думаю, што яму [Лукашэнка. - Еўрарадыё] і ягоным дарадцам выгадна падтрымліваць вось такі вось стан параноі і вайны супраць усіх, змовы супраць ўсёй краіны. Пастаянна раскрываць гэтыя змовы, пастаянна іх ствараць. І адпаведна даказваць сваю важнасць, нібыта "мы на пярэднім краі вайны". Я б яшчэ дадаў сюды спробу стварэння турбуючага гнойніка, праціснутага ў цела Еўрасаюза. Які цалкам адказвае інтарэсам Расеі.

І крызіс з мігрантамі ён абсалютна і выразна ўпісаны ў эрдаганаўскую спробу пазапаўняць Грэцыю бежанцамі з Сірыі. Адзіная праблема, якую апісаў палітолаг Казакевіч, у тым, што ў адрозненне ад той жа Сірыі і Турцыі, якія мяжуюць, паток мігрантаў у якіх можа быць патэнцыйна бясконцы, у нашым выпадку абмежаваны ёмістасцю буйна-фюзеляжных Боінгаў, якія лётаюць паміж Багдадам і Менскам. І яна не перавышае пэўнай велічыні. 

Гэта стварае непрыгожую карцінку на мяжы, сотня, 150 людзей кожны дзень, але гэта не нешта, што стварае гуманітарны крызіс. Чаму яшчэ параўнанне з Эрдаганам падыходзіць — пакуль, па-мойму, Эрдаган трымае пальму першынства па колькасці журналістаў у Турцыі, якія адначасова знаходзяцца ў зняволенні. Але розніца гэтая імкліва скарачаецца. Гэта значыць розніца 39 і 35, там ужо ледзь-ледзь па ачках перамагае Эрдаган, але як мы разумеем па тэндэнцыі ў Лукашэнкі ёсць усе шанцы ў гэтай гульні апынуцца далей за іншых.

Як мяркуе эксперт, у Лукашэнкі знятыя важныя тормазныя механізмы. У яго быў шанец апынуцца ў шэрагу ізгояў і ён зразумеў, што ўжо знаходзіцца там. 

— Мы думаем, што ён рухаецца ў тым кірунку, што там ён бачыць святло ў канцы тунэлю, што там нейкі аазіс, да якога трэба дацягнуцца. Мне здаецца, гэта не зусім правільна. Я абсалютна перакананы, што ніякага энд-гейма ў гэтай гульні няма. Ён можа быць толькі ў тым выпадку, калі як у покеры скажуць "ну добра, я пас, здаю карты". І карты здае ЕС, ЗША, Вялікабрытанія. У яго [Лукашэнка. — Еўрарадыё] няма іншага выхаду, ён вымушаны працягваць гэтую палітыку, не таму што ён хоча чаго-небудзь дасягнуць, а таму што ў яго адзіны кірунак гэтага руху. 

На думку Чалага, Еўразвяз магчыма і гатовы на "нармалізацыю" стасункаў, каб санкцыі пачалі згортвацца, "але праблема ў тым, што ён не можа гэтага зрабіць па ўласных унутраным адчуваннях, таму што ў яго тут ёсць праблемы недахопу легітымнасці і ўсё трымаецца выключна на сілавіках".

На пытанне, што ж рабіць грамадству ў гэтай цяжкай сітуацыі, Чалы адказвае “што "калі выдаткі вялікія, трэба разумець, што няма такіх паводзінаў, якія гарантавана пазбавілі б вас ад таго, што вы не станеце наступнай ахвярай. Таму няма такой рады, у сітуацыі калі махавік рэпрэсій раскручваецца, які б гарантаваў, што яны вас не закрануць".

— Лукашэнка выразна сказаў, ён вельмі выразна правёў лінію. Ён сказаў каментуючы антытэрарыстычную аперацыю "калі хтосьці яшчэ не зразумеў, калі вам гэта ўсё паказалі, то гэта ўжо ворагі". Дзейнічаць трэба згодна гэтай парадыгме. 

Лаялісцкая пазіцыя, гэта значыць "я там як бы буду працаваць на той бок, прыносіць нейкую карысць, але яна там прыносіць нейкае грамадскае дабро" яна з'яўляецца пераходам на той бок. І рэжым раней трымаўся на гэтых людзях, Лукашэнка дазваляў ім гэта рабіць. Ён любіў выслухоўваць энтузіястаў і казаў "ну не, вы тут занадта радыкальныя". Таму я прапаную не быць энтузіястамі ў гэтай сітуацыі. 

Вядома ж, ідэя "захаваць сябе" важная. Уявіце, што вы жывяце ў гета, у акупацыі, у вас дзве задачы. Першая — гэта фізічнае выжыванне, а другое — не дэманстраваць стараннасць. Не трэба ў гета ісці ў наглядчыкі. 

Яшчэ фокус заключаецца ў тым, што ніякая парада не працуе, і ніхто не валодае ні маральным, ніякім іншым правам якія парады даваць, і ўжо тым больш ніякім правам не валодае патрабаваць чагосьці ад людзей. Рабіце паводле сумлення. Таму што сумленне гэта даволі важны механізм. Таму што супраць нас людзі, якіх пазбавілі ад сумлення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі